Гэты дакумэнт апісвае прадвызначаныя скароты клявіятуры й мышы ў Inkscape, якія адпавядаюць файлу share/keys/default.xml ў пакунку Inkscape. Карыстальнік можа настроіць бальшыню (але ня ўсе) з гэтыя клявіш, падрабязнасьці як гэта зрабіць глядзі ў файле default.xml.

Калі не зазначана іншага, клявішы на лічбавай клявіятуры (такія як стрэлкі, Home, End, +, -, лічбы) працуюць як гэтаксама як і іхныя адпаведнікі на асноўнай клявіятуры. Калі маеш задумку пра новы скарот, скантактуйся з распрацоўнікамі, напісаўшы ў сьпіс рассылкі распрацоўнікаў або аформіўшы паведамленьне ў сыстэме кантролю хіб.

Зьмест:  Прылады  | Дыялёґі  · Адкрыць · Паказаць ці схаваць · Унутры дыялёґу  | Кіроўная панэль  · Доступ · Пераход · Зьмяніць значэньні  | Палатно  · Маштаб · Прадвызначаныя маштабы · Гісторыя маштабаў · Пракручваньне (азіраньне) · Накіроўныя, сеткі, прыцягваньне · Рэжым паказу  | Палітра  | Файл  | Вакно  | Extensions  | Пласты  · Hide/lock  | Аб'ект  · Адмяніць/паўтарыць · Абменны буфэр · Падвойваньне · Клон · Растры · Узоры · Накіроўныя · Ґрупа · Парадак па восі Z  | Шлях  · ператварыць у шлях · Ляґічныя дзеяньні · Зрухі · Спалучэньне · Спрошчваньне  | Вылучальнік  · Вылучэньне (з дапамогай мышы) · Вылучэньне «гумовай стужкай» ці дотыкам · Вылучэньне (з дапамогай клявіятуры) · Вылучэньне унутры ґрупы, вылучэньне пад курсорам · Перасоўваньне (з дапамогай мышы) · Перасоўваньне (з дапамогай клявіятуры) · Ператварэнрьне (з дапамогай мышы) · Зьмяненьне памеру з дапамогай ручак · Зьмяненьне памеру (з дапамогай клявіятуры) · Паварочваньне/нахільваньне з дапамогай ручак · Паварочваньне (з дапамогай клявіятуры) · Перакульваньне · Цэнтар паварочваньня · Адмяніць  | Вузлы  · Вылучэньне аб'ектаў (з дапамогай мышы) · Вылучэньне вузлоў (з дапамогай мышы) · Вылучэньне «гумовай стужкай» · Вылучэньне вузлоў (з дапамогай клявіятурай) · Зьмяншэньне/павелічэньне вылучэньня вузлоў · Перасоўваньне вузлоў (з дапамогай мышы) · Перасоўваньне вузлоў (з дапамогай клявіятуры) · Перасоўваньне ручкі вузла (з дапамогай мышы) · Зьмяненьне памеру ручак (вылучаны 1 вузел) · Паварочваньне ручкі (вылучаная 1 ручка) · Бачнасьць ручак · Зьмяненьне памеру ручак (вылучана >1 вузел) · Павернуць вузлы (вылучана > 1 вузел) · Перакуліць вузлы (вылучана > 1 вузел) · Зьмяненьне адрэзкаў · Зьмяненьне тыпу вузла · Злучэньне/разьбіваньне · Выдаленьне, стварэньне, падвойваньне · Разьварочваньне · Праўленьне фіґур · Праўленьне запаўненьняў і эфэктаў шляхоў · Адмяніць  | Карэкцыя  · Дзеяньне · Рэжымы · Парамэтры  | Маштаб  | Measure tool  | Прастакутнік  · Рысаваньне · Вылучэньне · Зьмяненьне вымераў з дапамогай ручак · Скругленьне кутоў з дапамогай ручак  | Трохмерная скрыня  · Рысаваньне · Вылучэньне · Праўленьне з дапамогай ручак · Праўленьне пэрспэктыў  | Эліпс  · Рысаваньне · Вылучэньне · Праўленьне з дапамогай ручак  | Зорка  · Рысаваньне · Вылучэньне · Праўленьне з дапамогай ручак  | Сьпіраль  · Рысаваньне · Вылучэньне · Праўленьне з дапамогай ручак  | Аловак  · Стварэньне кропак  | Пяро (Бэзье)  · Стварэньне вузлоў · Перасоўваньне апошняга вузла · Стварэньне/зьмяненьне адрэзкаў · Стварэньне кропак · Сканчэньне · Адмяніць  | Каліґрафічнае пяро  | Тэкст  · Вылучэньне/стварэньне · Перамяшчэньне па тэксьце · Укладзены тэкст (нутраная рамка) · Укладзены тэкст (вонкавая рамка) · Тэкст на шляху · Правіць тэкст · Вылучыць тэкст · Стыль вылучэньня · Прагал між літарамі · Міжрадковы інтэрвал · Кернінґ і зрух · Паварочваньне  | Распыляльнік  · Рэжымы · Парамэтры  | Сьцірка  | Вядро  | Ґрадыент  · Вылучыць аб'ект · Стварэньне ґрадыентаў · Вылучэньне ручак · Стварэньне/выдаленьне прамежкавых спынаў · Перасоўваньне ручак/спынаў · Разьварочваньне · Рэдактар ґрадыентаў  | Піпетка

Прылады

F1, s Вылучальнік
Прагал Вылучальнік (часовы)
Прагал часова задзейнічае прыладу «Вылучальнік», іншы прагал вяртае папярэдні інструмэнт.
Калі ў настаўленьнях задзейнічана «Націснуўшы «Прагал» можна азіраць рысунак з дапамогай левай кнопкі мышы», Прагал+перацягваньне мышай перасоўвае палатно, а не пераключаецца на вылучальнік.
F2, n Вузлы
Shift +F2, w Карэкцыя
F3, z Маштаб
n Measure tool
F4, r Прастакутнік
Shift +F4, x Трохмерная скрыня
F5, e Эліпс/дуга
Shift +F9, * Зорка
F9, i Сьпіраль
F6, p Аловак (рысаваньне ад рукі)
Shift +F6, b Пяро (Бэзье)
Ctrl +F6, c Каліґрафічнае пяро
F8, t Тэкст
Shift +F3, a Распыляльнік
Shift +E Сьцірка
Shift +F7, u Вядро
Ctrl +F1, g Ґрадыент
F7, d Піпетка
Ctrl +F2, o Злучальнік
Падвойны пстрык па ґузіку прылады адкрывае дыялёґ настаўленьняў адпаведнай прылады.

Дыялёґі

Адкрыць

Shift + Ctrl +F Запаўненьне й контур
Shift + Ctrl +W Прыклады
Shift + Ctrl +T Тэкст і шрыфт
Shift + Ctrl +M Ператварэньне
Shift + Ctrl +L Пласты
Shift + Ctrl +A Раўнаваньне й разьмеркаваньне
Shift + Ctrl +O Уласьцівасьці аб'екту
Shift + Ctrl +H Гісторыя дзеяньняў
Shift + Ctrl +X Рэдактар XML
Shift + Ctrl +D Настаўленьні дакумэнту
Shift + Ctrl +P Ннастаўленьні Inkscape
Shift + Ctrl +E Экспарт у PNG
Ctrl +F Шукаць
Shift + Alt +B Абводжаньне растра
Shift + Ctrl +7 Эфэкты шляхоў
Ctrl + Alt +K Спараўдзіць правапіс
Гэтыя скароты адкрываць новы загаловак, клі ён яшчэ не адкрыты, калі ж адкрыты, то дыялёґ атрымлівае фокус.

Паказаць ці схаваць

F12 схаваць/паказаць дыялёґі
Часова хавае ўсе адкрытыя дыялёґ, наступная F12 паказвае іх наноў.

Унутры дыялёґу

Esc вернуцца на палатно
Ctrl +F4, Ctrl +W закрыць дыялёґ
Tab пераскочыць на наступны віджэт
Shift +Tab пераскочыць на папярэдні віджэт
Увод задаць новае значэньне
Прымае новае значэньне, уведзенае ў тэкставым полі, і вяртае фокус палатну.
Ctrl +Увод у рэдактары XML задае значэньне атрыбуту (attr)
Калі правіш значэньне атрыбуту ў рэдактары XML, гэтым задаеш новае значэньне (гэтаксама як пстрыкнуўшы ґузік «Задаць атрыбут»).
Прагал, Увод актываваць бягучы ґузік ці сьпіс
Ctrl +PgUp, Ctrl +PgDn у шматукладкавым дыялёґу пераключае укладкі

Кіроўная панэль

Доступ

Панэль кіраваньня ў гары вакна дакумэнта паказвае розныя ґузікі й сродкі кіраваньня для кожнай прылады.
Alt +X пераскочыць на першае поле, якое можна правіць

Пераход

Tab пераскочыць на наступнае поле
Shift +Tab пераскочыць на папярэдняе поле
Карыстайся імі каб пераходзіць з поля на поле ў Кіроўнай панэлі (значэньне ў полі, якое пакідаеш, калі яно было зьмененае, будзе прынятае).

Зьмяніць значэньні

Стрэлка ўверх, Стрэлка ўніз зьмяніць памер на 0,1
PgUp, PgDn зьмяніць памер на 5,0
Увод прыняць новае значэньне
Прымае новае значэньне, уведзенае ў тэкставым полі, і вяртае фокус палатну.
Esc скасаваць зьмены, вернуцца на палатно
Скасоўвае любыя зьмены, зробленыя ў тэкставым полі, і вяртае фокус на палатно.
Ctrl +Z скасаваць зьмены
Скасоўвае любыя зьмены, зробленыя ў тэкставым полі, але фокус застаецца ў полі.

Палатно

Маштаб

=, + наблізіць
- аддаліць
Клявішы +/- лічбавай клявіятуры робяць набліжэньне/аддаленьне нават падчас праўленьня тэксту, калі не задзейнічаны NumLock.
пстрык сярэдняй, Ctrl +пстрык правай наблізіць
Shift +пстрык сярэдняй, Shift +пстрык правай аддаліць
Ctrl +кола мышы наблізіць ці аддаліць
Калі ў настаўленьнях задзейнічана «Прадвызначана кола мышы мяняе маштаб», Ctrl+кола пракручвае, а не мяняе маштаб. Каб мяняць маштаб карыстайся колам без Ctrl.
Shift +перацягваньне сярэдняй кнопкай павялічыць выбраны абсяг
Alt +Z актываваць поле маштабу
Поле маштабу ў ніжнім правым куце вакна дазваляе задаць дакладны маштаб.

Прадвызначаныя маштабы

1 маштаб 1:1
2 маштаб 1:2
3 дапасаваць да вылучэньня
4 дапасаваць да рысунка
5 дапасаваць да старонкі
Ctrl +E, 6 дапасаваць да шырыні старонкі

Гісторыя маштабаў

` (адварочны апостраф) папярэдні маштаб
Shift +` наступны маштаб
З дапамогах гэтых клявіш можна падарожнічаць назад і наперад па гісторыі маштабаў гэтай сэсіі.

Пракручваньне (азіраньне)

Ctrl +стрэлкі пракруціць палатно
Пракручваньне клявішамі паскоранае, г.зн. яна павялічвае хуткасьць калі націскаеш Ctrl+стрэлкі ў хуткай пасьлядоўнасьці, ці націскаеш і трымаеш іх.
перацягваньне сярэдняй кнопкай азіраць палатно
Shift +перацягваньне правай кнопкай, Ctrl +перацягваньне правай кнопкай азіраць палатно
кола мышы пракруціць палатно па вэртыкалі
Калі ў настаўленьняў задзейнічана «Прадвызначана кола мышы мяняе маштаб», кола мышы мяняе маштаб, а не пракручвае. Каб пракручваць карыстайся колам з Ctrl.
Shift +кола мышы пракруціць палатно па гарызанталі
Калі ў настаўленьнях задзейнічана «Націснуўшы «Прагал» можна азіраць рысунак з дапамогай левай кнопкі мышы», Прагал+перацягваньне мышай таксама перасоўвае палатно.

Накіроўныя, сеткі, прыцягваньне

перацягваньне мышай пацягні ад лінейкі каб стварыць накіроўную
Пацягні ад гарызантальнай ці вэртыкальнай лінейкі каб стварыць новую накіроўную. Пацягні накіроўную на лінейку каб прыбраць яе.
перацягваньне мышай пацягні накіроўную каб пасунуць яе
Shift +перацягваньне мышай пацягні накіроўную (не каля якара) каб павернуць яе
Shift + Ctrl +перацягваньне мышай павернуць накіроўную на абмежаваны вугал
Del выдаліць накіроўную
|, Shift +\ уключыць/выключыць накіроўныя й прыцягваньне да іх
Калі жадае бачыць накіроўныя, але без прыцягваньня да іх, карыстайся глябальным пераключальнікам прыцягваньня (клявіша %).
Калі ствараеш новую накіроўную, цягнучы яе ад лінейкі, уключаюцца бачнасьць накіроўных і прыцягваньне да іх.
#, Shift +3 уключыць/выключыць сеткі й прыцягваньне да іх
Калі жадае бачыць сеткі, але без прыцягваньня да іх, карыстайся глябальным пераключальнікам прыцягваньня (клявіша %).
Заўваж, што працуе толькі клявіша 3 на галоўнай кляаітуры, а не на лічбавай.
% уключыць/выключыць прыцягваньне
Гэты загад уключае ці выключае прыцягваньне да сетак, накіроўных і аб'ектаў ва ўсіх прыладах.

Рэжым паказу

Ctrl +лічбавая 5 пераключацца між нармальным/бязьфільтравым/абрысным рэжымамі

Палітра

Гэтыя клявішы працуюць і плаваючым дыялёґу палітры, і ў палітры, што разьмешчаная ўнізе вакна.
пстрык задаць колер запаўненьня ў вылучэньні
Shift +пстрык задаць колер контуру ў вылучэньні
пстрык правай адкрыць усплыўное мэню
перацягваньне мышай перацягнуць колер запаўненьня на аб'екты
Shift +перацягваньне мышай перацягнуць колер контуру на аб'екты
Каб зьмяніць колер запаўненьня ці контура аб'екта з дапамогай перацягваньня колеру не абавязкова вылучаць аб'ект.
Таксама можна перацягнуць колеры на індыкатары нутра (Н) і контура (К) у радку стану каб зьмяніць вылучэньне.
кола мышы scroll palette

Файл

Ctrl +N стварыць новы дакумэнт
Ctrl +O адкрыць дакумэнт
Shift + Ctrl +E экспартаваць у PNG
Ctrl +I імпартаваць растар ці вэктар
Ctrl +P надрукаваць дакумэнт
Ctrl +S захаваць дакумэнт
Shift + Ctrl +S захаваць з новай назвай
Shift + Ctrl + Alt +S захаваць копію
Ctrl +Q выйсьці з Inkscape

Вакно

Ctrl +R паказаць/схаваць лінейкі
Ctrl +B схаваць паказаць палосы пракручваньня
Shift + Alt +P toggle palette
F11 на ўвесь экран/у вакне
Shift +F11 toggle toolbars
Ctrl +F11 toggle toolbars and fullscreen
F10 галоўнае мэню
Мэню таксама можна актываваць з дапамогай Alt і літары, падкрэсьленай у назьве мэню.
Shift +F10, пстрык правай выпадаючае (кантэкстнае) мэню
Ctrl +F4, Ctrl +W закрыць вакно дакумэнту
Гэты загад цалкам закрывае Inkscape, калі было адкрыта толькі адно вакно з дакумэнтам.
Ctrl +Tab наступнае вакно дакумэнту
Shift + Ctrl +Tab папярэдняе вакно дакумэнту
Гэтыя загады цыклічна пераходзяць праз актыўныя вокны дакумэнту наперад і назад.

Extensions

Alt +Q previous extension
Shift + Alt +Q previous extension settings

Пласты

Shift + Ctrl +N стварыць новы пласт
Shift +PgUp перанесьці на вышэйшы пласт
Shift +PgDn перанесьці на ніжэйшы пласт
Гэтыя загады перасоўваюць вылучаныя аб'екты з аднаго пласта на другі.
Shift + Ctrl +PgUp узьняць пласт
Shift + Ctrl +PgDn апусьціць пласт
Shift + Ctrl +Home узьняць бягучы пласт на вяршыню
Shift + Ctrl +End апусьціць бягучы пласт на спод
Гэтыя загады перасоўваюць бягучы пласт сярод элемэнтаў, аналягічным яму (звычайна, гэта іншыя пласты).

Hide/lock

Shift +пстрык select a layer and toggle visibility (eye icon) or lock status (lock icon) on the other layers
Shift +Alt+пстрык toggle visibility (eye icon) or lock status (lock icon) on the unselected layers
These commands apply to the Layers dialog's icons only.

Аб'ект

Адмяніць/паўтарыць

Shift + Ctrl +Y, Ctrl +Z адмяніць
Shift + Ctrl +Z, Ctrl +Y паўтарыць

Абменны буфэр

Ctrl +C, Ctrl +Ins скапіяваць вылучэньне
Ctrl +X, Shift +Del выразаць вылучэньне
Ctrl +V, Shift +Ins уставіць з абменнага буфэру
Гэты загад устаўляе аб'екты з абменьніку ля курсора мышы ці ў цэнтры вакна, калі курсор па-за межамі палатна.
Калі правіш тэкст прыладай «Тэкст» гэты загад устаўляе тэкст з абменьніка ў быгучы тэкставы аб'ект.
Ctrl + Alt +V уставіць на месца
Гэты загад разьмяшчае аб'екты з абменнага буфэру на спачатнае месца, зь якога яны былі скапіяваныя.
Shift + Ctrl +V уставіць стыль
Гэты загад ужывае стыль скапіяваных аб'ектаў (першага зь іх) да бягучага вылучэньня.
Калі вылучаныя ручка ґрадыенту (прылада «Ґрадыент») ці тэкставы кавалачак (прылада «Тэкст»), то стыль атрымоўваюць яны, а ня ўвесь аб'ект.
Ctrl +7 уставіць эфэкт шляха
Гэты загад ужывае эфэкт скапіяванага шляху да шляхоў/фіґур у бягучым вылучэньні.

Падвойваньне

Ctrl +D падвоіць вылучэньне
Новыя аб'екты будуць разьмешчаныя дакладна па-над спачатнымі й будуць вылучаныя.

Клон

Alt +D скланаваць аб'ект
Клон можна перасоўваць/паварочваць/нахіляць/зьмяняць ягоны памер незалежна ад іншых, але ягоны шлях, нутро й контур застаюцца як у арыґінала.
Клон будзе разьмешчаны дакладна па-над спачатным аб'ектам і будзе вылучаны.
За раз можна скланаваць толькі адзін аб'ект, калі патрэбна скланаваць некалькі аб'ектаў разам, то зґрупуй іх і склануй ґрупу.
Shift + Alt +D адлучыць клон
Адлучэньне клону абрывае сувязь з арыґіналам, ператвараючы клон у звычайную копію.
Shift +D вылучыць арыґінал
Каб знайсьці чый гэта клон вылучы клон і выканай гэты загад. Арыґінал будзе вылучаны.

Растры

Alt +B стварыць растравую копію
Гэты загад экспартуе вылучаныя аб'екты (усе іншыя аб'екты будуць схаваныя) як PNG у каталёґу дакумэнту й імпартуе яго назад.
Імпартаваны растар будзе разьмешчаны па-над спачатным вылучэньнем і будзе вылучаны.
Shift + Alt +B абвесьці растар
Гэты загад адкрывае дыялёґ абводжаньня растраў, які дазваляе ператварыць растравы аб'ект у шляхі.

Узоры

Alt +I аб'ект(ы) ва ўзор
Гэты загад ператварае вылучэньне ў прастакутнік запоўнены ўзорам-мазаікай.
Shift + Alt +I узор у аб'ект(ы)
Кожны вылучаны аб'ект, запоўнены ўзорам, разьбіваецца на той жа аб'ект без запаўненьня й асобны ўзоравы аб'ект.

Накіроўныя

Shift +G аб'екты ў накіроўныя

Ґрупа

Shift + Ctrl +U, Ctrl +G зґрупаваць вылучаныя аб'екты
Выкарыстоўвай Ctrl+пстрык каб вылучыць аб'екты ўнутры ґрупы.
Shift + Ctrl +G, Ctrl +U разґрупаваць вылучаныя аб'екты
Гэты загад прыбірае толькі адзін ровень ґрупаваньня, націсьні Ctrl+U пасьлядоўна каб разґрупаваць укладзеныя ґрупы.

Парадак па восі Z

Home узьняць вылучэньне ўгару
End апусьціць вылучэньне долу
PgUp узьняць вылучэньне на адзін ровень
PgDn апусьціць вылучэньне на адзін ровень

Шлях

ператварыць у шлях

Shift + Ctrl +C ператварыць вылучаны(я) аб'ект(ы) у шлях
Ctrl + Alt +C ператварыць контур у шлях

Ляґічныя дзеяньні

Ctrl ++ аб'яднаньне
«Аб'яднаньне» злучачае некалькі аб'ектаў у адзі шлях, прыбіраючы накладаньні.
Ctrl +- рознасьць
«Рознасьць» працуе з 2 аб'ектамі, адмінаючы верхі ад ніжняга.
Ctrl +* перасячэньне
Перасячэньне стварае шлях, які ўяўляе сабой агульню вобласьць (накладаньне) усіх вылучаных аб'ектаў.
Ctrl +^ выключнае АБО (XOR)
XOR падобнае да аб'яднаньня, за выключэньнем таго, што працуе з 2 аб'ектамі й прыбірае вобласьці, дзе аб'екты накладваюцца.
Ctrl +/ дзяленьне (адразаньне)
«Дзяленьне» рэжа ніжні аб'ект на кавалкі верхнім аб'ектам, захоўваючы запаўненьне й контур ніжняга.
Ctrl + Alt +/ адрэзаць шлях
«Адразаньне шляху» адразае контур ніжняга аб'екту толькі там, дзе ёе перасечаны верхнім шляхам, прыбіраючы запаўненьне з выніку.
Вынік аб'яднаньня, рознасьці, перасяцэньня й выключэньня ўспадкоўвае атрыбут id= і, адпаведна, клоны ніжняга аб'екту.
Дзяленьне й разразаньне шляху ствараюць звычайна некалькі шляхоў, зь іх адзін выпадковым чынам успадкоўвае id= ніжняга спачатнага аб'екту.

Зрухі

Ctrl +( сьціснуць шлях (у напрамку цэнтру)
Ctrl +) расьцягнуць шлях (ад цэнтру)
Прадвызначаная адлегласьць зруху роўная 2 пкс (у піксэлях SVG, а не экрану).
Alt +( сьціснуць шлях на 1 піксэль
Alt +) расьцягнуць шлях на 1 піксэль
Shift + Alt +( сьціснуць шлях на 10 піксэляў
Shift + Alt +) расьцягнуць шлях на 10 піксэляў
Сапраўдная адлегласьць зруху піксэляў залежыць ад маштабу. Чым большы маштаб, тым дакладнейшы зрух.
Усе (, ) загады ператвараюць аб'ект у шлях, калі патрэбна, і ствараюць звычайны шлях.
Ctrl +J стварыць дынамічны зрух
Ctrl + Alt +J стварыць злучаны зрух
Гэтыя загады ствараюць зрушаны аб'ект, які можна правіць прыладай «Вузлы», асобны ці злучаны з арыґіналам.
Shift +D вылучыць крыніцу
Вылучыўшы злучаны зрух і выканаўшы гэты загад, вылучыш выточны шлях злучанага зруху.

Спалучэньне

Ctrl +K спалучыць шляхі
Гэты загад адрозьніваецца ад ґрупаваньня тым, што спалучаныя шляхі ствараюць адзін шлях.
Гэты загад адрозьніваецца ад аб'яднаньня тым, што няма ўзьдзеяньня на вобласьці, якія накладваюцца.
Ці будуць запоўненыя абсягі, якія накладваюцца, вызначаецца парамэтрам запаўненьня перасячэньняў ў дыялёґу «Запаўненьня й контур».
Shift + Ctrl +K разьбіць шляхі
Гэты загад спрабуе разьбіць аб'ект на складовыя шляхі, вынік будзе няўдалы, калі аб'ект — адзін суцэльны шлях.

Спрошчваньне

Ctrl +L спросьціць
Гэты загад спрабуе спросьціць вылучаныя шляхі, прыбіраючы лішнія вузлы. Спачатку ён ператварае ўсе аб'екты ў шляхі.
Калі выканаеш гэты загад некалькі разоў у хуткай пасьлядоўнасьці, ён будзе дзейнічаць усё больш аґрэсіўна.
Выконваньне спрашчэньня ізноў пасьля паўзы аднаўляе прадвызначаны парог (вызначаецца ў настаўленьнях Inkscape).

Вылучальнік

Вылучэньне (з дапамогай мышы)

пстрык вылучыць аб'ект
Калі робіш пстрык левай па аб'екце, папярэдняе вылучэньне здымаецца.
Shift +пстрык вылучыць/зьняць вылучэньне
Shift+пстрык дадае аб'ект да бягучага вылучэньня, калі ён ня быў вылучаны, або здымае зь яго вылучэньне, калі вылучаны.
пстрык+пстрык правіць аб'ект
Калі двойчы пстрыкнеш па шляху адбудзецца пераключэньне на прыладу Вузлы, па фіґуры — на адпаведную прыладу фіґуры, па тэксьце — на тэкставую прыладу.
У выпадку ґруп, падвойны пстрык выконвае загад «Увайсьці ў ґрупу» (ґрупа становіцца часовым пластом).
Па падвойнмы пстрыку па пустой прасторы адбываецца пераключэньне на бацькоўскі пласт у гіерархіі, калі існуе.

Вылучэньне «гумовай стужкай» ці дотыкам

перацягваньне мышай вылучыць «гумовай стужкай»
Працягваньне вакол аб'ектаў робіць вылучэньне «гумовай стужкай», ранейшае вылучэньне здымаецца.
Shift +перацягваньне мышай дадаць аб'екты да вылучэньня
Нармальна трэба пачаць з пустой прасторы каб пачаць «гумовую стужку».
Аднак, калі да перацягваньня націснуць Shift, то Inkscape пачне «гумовую стужку», нават калі пачнеш з аб'екту.
Alt +перацягваньне мышай, Shift + Alt +перацягваньне мышай вылучыць з дапамогай дотыка
Alt+перацягваньне па-над аб'ектамі вылучае аб'екты, да якіх дакрануўся шлях.
Каб пачаць вылучэньне дотыкам з Alt, нічога не павінна быць вылучана, іначай карыстайся Shift+Alt.
Можна пераключыцца з вылучэньня «гумкай» на вылучэньне дотыкам і нааадварот падчас перацягваньня націскаючы/адпускаючы Alt.

Вылучэньне (з дапамогай клявіятуры)

Tab вылучыць наступны аб'ект
Shift +Tab вылучыць папярэдні аб'ект
Гэтыя клявішы выбіраюць аб'екты паводле іхнага z-парадку (Tab пераходзіць зь нізу ў гару, Shift+Tab — з гары ў ніз).
Калі не было ручных пераўпарадкаваньняў, аб'ект, створаны апошнім, заўжды знаходзіцца ўгары.
Як вынік, калі нічога ня вылучана, аднаразовае націсканьне Shift+Tab зручна вылучае аб'ект, створаны апошнім.
Гэты загад працуе з аб'ектамі на бягучым пласьце (калі ягоныя паводзіны не зьмененыя ў настаўленьнях).
Ctrl +A вылучыць усё (на бягучым пласьце)
Гэты загад працуе з аб'ектамі на бягучым пласьце (калі ягоныя паводзіны не зьмененыя ў настаўленьнях).
Ctrl + Alt +A вылучыць усё (на ўсіх пластах)
Гэты загад працуе з аб'ектамі на ўсіх бачных і адамкнутых пластах.
! інвэртаваць вылучэньне (на бягучым пласьце)
Гэты загад інвэртуе вылучэньне (здымае вылучэньне з вылучанага й г.д.) на бягучым пласьце.
Alt +! інвэртаваць вылучэньне (на ўсіх пластах)
Гэты загад інвэртуе вылучэньне (здымае вылучэньне з вылучанага й г.д.) на бачных і адамкнутых пластах.
Esc зьняць вылучэньне
Backspace, Del выдаліць вылучэньне

Вылучэньне унутры ґрупы, вылучэньне пад курсорам

Ctrl +пстрык вылучыць унутры ґрупы
Ctrl+пстрык вылучае аб'ект у пункце пстрыку не зважаючы ні на якія роўні ўкладзенасьці, якія маюць дачыненьне да гэтага аб'екту.
Shift + Ctrl +пстрык пераключыць вылучэньне ўнутры ґрупы
Alt +пстрык вылучыць пад курсорам
Alt+пстрык вылучае аб'ект у пункце пстрыку, які пад (у z-парадку) найніжэйшага вылучанага аб'екту ў пункце пстрыку.
Калі дасягнуты сподні аб'ект, то наступны Alt+пстрык вылучыць аб'ект угары. Т.ч. з дапамогай некалькіх Alt+пстрыкаў можна прайсьці праз увесь z-парадак у гэтым пункце.
Пры працы ў GNU/Linux Alt+пстрык і Alt+перацягваньне могуць перахоплівацца кіраўніком вакон. Перанастрой яго, каб імі можна было карыстацца ў Inkscape.
Калі твая клявіятура мае клявішу Meta, яе можна выкарыстоўваць замест Alt у якасьці «Клявішы-мадыфікатара».
(часам можна карыстацца Ctrl+Alt+пстрык (выбар пад у ґрупах) з тым жа вынікам, як пры Alt+пстрык.)
Shift + Alt +пстрык пераключыць пад курсорам
Ctrl + Alt +пстрык вылучыць пад курсорам, у ґрупе
Shift + Ctrl + Alt +пстрык пераключыць пад курсорам, у ґрупах
Ctrl +Увод увайсьці ў ґрупу
Ctrl +Backspace перайсьці да бацькоўскай ґрупы/пласта

Перасоўваньне (з дапамогай мышы)

перацягваньне мышай вылучыць і перасунуць
Перацягваньне аб'екту вылучае яго, калі ён ня быў выбраны, потым перасоўвае вылучэньне.
Alt +перацягваньне мышай пасунуць вылучанае
Alt+перацягваньне перасоўвае бягучае вылучэньне (не вылучаючы таго, што знаходзіцца пад курсорам), ня важна адкуль пачатае перацягваньне.
Пры працы ў GNU/Linux Alt+пстрык і Alt+перацягваньне могуць перахоплівацца кіраўніком вакон. Перанастрой яго, каб імі можна было карыстацца ў Inkscape.
Калі твая клявіятура мае клявішу Meta, яе можна выкарыстоўваць замест Alt у якасьці «Клявішы-мадыфікатара».
Ctrl +перацягваньне мышай абмежаваць рух гарызантальным ці вэртыкальным
Shift +перацягваньне мышай часова абязьдзейніць прыцягваньне
Гэты загад часова абязьдзейнівае прыцягваньне да сеткі ці накіроўных, калі перацягваеш з задзейнічанымі сеткай ці накіроўнымі.
перацягваньне мышай+Прагал кінуць копію
Пры перацягваньні ці ператварэньні з дапамогай мышы, кожны Прагал пакідае копію вылучанага аб'екту.
Можна націснуць і трымаць Прагал падчас перацягваньня, каб атрымаць прыгожы «хвост».

Перасоўваньне (з дапамогай клявіятуры)

стрэлкі перасунуць вылучэньне на адлегласьць штуршка
Shift +стрэлкі перасунуць вылучэньне на 10 адлегласьцяў штуршка
Прадвызначаная адлегласьць штуршка роўная 2 пкс (у піксэлях SVG, а не экрана).
Alt +стрэлкі пасунуць вылучэньне на 1 піксэль
Shift + Alt +стрэлкі пасунуцьвылучэньне на 10 піксэляў
Сапраўдная адлегласьць піксэльных зрухаў залежыць ад маштабу, Чым большы маштаб, тым дакладнейшы зрух.

Ператварэнрьне (з дапамогай мышы)

пстрык, Shift +S пераключыць ручкі зьмяненьня памеру/паварочваньня
перацягваньне мышай зьмяніць памер (з дапамогай ручак зьмяненьня памеру)
перацягваньне мышай павернуць ці нахіліць (з дапамогай ручак паварочваньня)

Зьмяненьне памеру з дапамогай ручак

перацягваньне мышай зьмяніць памер
Ctrl +перацягваньне мышай зьмяніць памер захоўваючы стасунак бакоў
Shift +перацягваньне мышай сымэтрычнае ператварэньне
Утрымліваньне Shift падчас ператварэньня робіць ператварэньне сымэтрычным адносна цэнтру вылучэньня.
Alt +перацягваньне мышай зьмяніць памер на цэлы лік
Націсьні Alt каб абмежаваць зьмененьне памеру да 2, 3, 4 і г.д. ці 1/2, 1/3, 1/4 і г.д. ад пачатковага памеру.

Зьмяненьне памеру (з дапамогай клявіятуры)

., > павялічыць вылучэньне на крок зьмяненьня памеру
,, < зьменшыць вылучэньне на крок зьмяненьня памеру
Прадвызначаны крок зьмяненьня памеру — 2 пкс (у адзінках SVG, а не экрану).
Ctrl +., Ctrl +> зьмяніць памер да 200%
Ctrl +,, Ctrl +< зьмяніць памер да 50%
Alt +., Alt +> павялічыць памер вылучэньня на 1 піксэль
Alt +,, Alt +< зьменшыць памер вылучэньня на 1 піксэль
Сапраўднае павелічэньне памеру папіксэльнага павелічэньня залежыць ад маштабу. Наблізь для лепшага выніку.
Памер зьмяняецца аднастайна вакол цэнтру, таму павелічэньне памеру выкарыстоўваецца да большага з двух вымераў.

Паварочваньне/нахільваньне з дапамогай ручак

перацягваньне мышай павернуць ці нахіліць
Ctrl +перацягваньне мышай абмежаваць вугал нахілу
Трыманьне Ctrl падчас перацягваньня нахільнай (някутняй) ручкі абмяжоўвае вугал нахілу крокам вугла (прадвызначаны — 15 ґрадусаў).
Ctrl +перацягваньне мышай абмежаваць вугал павароту
Трыманьне Ctrl падчас перацягваньня паваротнай (кутняй) ручкі абмяжоўвае вугал павароту крокам вугла (прадвызначаны — 15 ґрадусаў).

Паварочваньне (з дапамогай клявіятуры)

[, ] павернуць вылучэньне на замацаваны вугал
Прадвызначаны крок вугла — 15 ґрадусаў. ] паварочвае за стрэлкай, [ — супраць.
Ctrl +[, Ctrl +] павернуць вылучэньне на 90 ґрадусаў
Alt +[, Alt +] павернуць вылучэньне на 1 піксэль
Сапраўдны вугал піксэльнага павароту залежыць ад маштабу. Чым большы маштаб, тым лепшы зрух.
Гэтыя загады выкарыстоўваюць цэнтар павароту, які можна перацягваць Вылучальнікам (на пачатку ён у ґеамэтрычным цэнтры).

Перакульваньне

h гарызантальна перакуліць вылучэньне
v вэртыкальна перакуліць вылучэньне
Калі прылада ў рэжыме паварочваньня (бачны цэнтар павароту), гэты цэнтар становіцца восьсю перакульваньня, іначай ён перакульваецца адносна гэамэтрычнага цэнтру вылучэньня.

Цэнтар паварочваньня

перацягваньне мышай пасунуць цэнтар паварочваньня
Перасунуты цэнтар паварочваньня запамінае сваё становішча для ўсіх вылучаных аб'ектаў, яго можна вернуць назад.
Shift +перацягваньне мышай пасунуць без прыцягваньня
Shift +пстрык вернуць цэнтар павароту
Вяртаньне цэнтру павароту пераносіць яго назад у ґеамэтрычны цэнтар аб'екта ці абмежавальнай рамкі вылучэньня.

Адмяніць

Esc адмяніць «гумовую стужку», перасоўваньне, ператварэньне
Націсьні Esc пры націснутай кнопцы мышы каб скасаваць вылучэньне «гумовай стужкай», перасоўваньне ці ператварэньне любога тыпу.

Вузлы

Вылучэньне аб'ектаў (з дапамогай мышы)

пстрык пстрыкні нявылучаны аб'ект, каб вылучыць яго
Alt +пстрык вылучыць пад курсорам
Alt +кола мышы cycle z-order
Shift +пстрык вылучыць/зьняць вылучэньне
Гэты загад працуе гэтаксама як Вылучальнік. Вузлы ці ручкі асобнага вылучанага аб'екту стаюцца праўнымі.

Вылучэньне вузлоў (з дапамогай мышы)

пстрык вылучыць вузел
Пстрык па вузьле вылучае яго.
пстрык вылучыць два суседнія вузлы
Пстрык па вылучаным шляху між двума вузламі вылучае два вузлы, найбліжэйшыя да пункту пстрыку.
Shift +пстрык вылучыць/зьняць вылучэньне
Гэты загад дадае/выдаляе вузел (калі пстрык па вузьле) ці два вузлы (калі пстрык па шляху) да/з вылучэньня вузлоў.
пстрык зьняць вылучэньне
Пстрык па пустой прасторы здымае вылучэньне з усіх вылучаных вузлоў. Наступны пстрык здымае вылучэньне з усяго аб'екту.

Вылучэньне «гумовай стужкай»

перацягваньне мышай вылучыць некалькі вузлоў
Перацягваньне вакол вузлоў робіць вылучэньне «гумовай стужкай», ранейшае вылучэньне здымаецца.
Shift +перацягваньне мышай дадаць вузлы да вылучэньня
Звычайна, «гумовую стужку» трэба пачынаць з пункту, які не знаходзіцца на шляху ці вузьле.
Аднак, калі перад перацягваньнем націснуць Shift, то Inkscape пачне «гумовую стужку» нават, калі пачаць яе на шляху.

Вылучэньне вузлоў (з дапамогай клявіятурай)

Tab вылучыць наступны вузел
Shift +Tab вылучыць папярэдні вузел
Гэтыя клявішы вылучаюць вузлы ўнутры вылучана шляху.
Ctrl +A вылучыць усе вузлы ў падшляху
Калі шлях мае некалькі падшляхоў, і некаторыя вузлы вылучаныя, гэты загад вылучыць усё толькі ў падшляхах з ужо вылучанымі вузламі.
Ctrl + Alt +A вылучыць усе вузлы шляху
Гэты загад вылучае ўсе вузлы ва ўсім шляху.
! інвэртаваць вылучэньне ў падшляхах
Калі шлях мае некалькі падшляхоў, і некаторыя вузлы вылучаныя, гэты загад інвэртуе вылучэньне толькі ў падшляхах з ужо вылучанымі вузламі.
Alt +! інвэртаваць вылучэньне ў шляху
Гэты загад інвэртуе вылучэньне (здымае вылучэньне з вылучанага й наадварот) ва ўсім шляху.
Esc зьняць вылучэньне з усіх вузлоў

Зьмяншэньне/павелічэньне вылучэньня вузлоў

PgUp, PgDn зьмяншэньне/павелічэньне вылучэньня (прасторавае)
кола мышы зьмяншэньне/павелічэньне вылучэньня (прасторавае)
Ctrl +PgUp, Ctrl +PgDn павялічыць/зьменшыць вылучэньне (уздоўж шляху)
Ctrl +кола мышы павялічыць/зьменшыць вылучэньне (уздоўж шляху)
Курсор мышы мусіць быць па-над вузлом каб павялічыць/зьменшыць.
Кожнае націсканьне клявішы ці пстрык колам вылучае найбліжэйшы нявылучаны вузел ці здымае вылучэньне з найдалейшага вылучанага вузла.
Адлегласьць да вузлоў можна палічыць наўпрост (прасторавы рэжым) ці ўздоўж шляху.

Перасоўваньне вузлоў (з дапамогай мышы)

перацягваньне мышай пасунуць вылучаныя вузлы
Ctrl +перацягваньне мышай абмежаваць рух гарызантальным ці вэртыкальным
Ctrl + Alt +перацягваньне мышай перасунуць уздоўж ручак
Абмяжоўвае рух напрамкамі ручак вузла, іхнымі працягамі й прастастаўнікамі (агулам 8 напрамкаў).
Калі вузел мае прамыя лініі на адным ці абодвух баках, то рух будзе абмежаваны напрамкамі й прастастаўнікамі гэтых ліній.
Shift +перацягваньне мышай часова абязьдзейніць прыцягваньне
Shift +перацягваньне мышай выцягнуць ручку
Калі вузел мае ўцягнутую ручку, перацягваньне з Shift дазволіць выцягнуць ручку ў напрамку ад ручкі.
перацягваньне мышай+Прагал кінуць копію
Калі перацягваеш вузлы мышай, кожны Прагал пакідае копію вылучанага аб'екту.
Можна націснуць і трымаць Прагал падчас перацягваньня, каб атрымаць прыгожы «хвост».
Alt +перацягваньне мышай ляпіць вылучаныя вузлы
Лепка перасоўвае вылучаныя вузлы такім чынам, што вузел, які перацягваецца, рухаецца на ўсю адлегласьць, самыя далёкія вылучаныя вузлы застаюцца нерухомымі, а прамежкавыя вузлы перасоўваюцца на адлегласьць, адмежаваную звонападобнай крывой.
Лепка адчувальная да націску, калі выкарыстоўваецца пляншэт, націскай моцна дзеля тупога профілю, слаба — дзеля вострага.
Каб спыніць лепку не губляючы профілю націску спачатку адпусьці Alt, а пасьля падымі пяро.

Перасоўваньне вузлоў (з дапамогай клявіятуры)

стрэлкі перасунуць вылучаныя вузлы на адлегласьць штуршка
Shift +стрэлкі перасунуць вылучаныя вузлы на 10 адлегласьцяў штуршка
Прадвызначаная адлегласьць штуршка роўная 2 пкс (у піксэлях SVG, а не экрана).
Alt +стрэлкі пасунуць вылучаныя вузлы на 1 піксэль
Shift + Alt +стрэлкі пасунуць вылучаныяі вузлы на 10 піксэляў
Сапраўдная адлегласьць піксэльных зрухаў залежыць ад маштабу, Чым большы маштаб, тым дакладнейшы зрух.

Перасоўваньне ручкі вузла (з дапамогай мышы)

перацягваньне мышай пасунуць ручку вузла
Ctrl +перацягваньне мышай абмежаваць ручку крокам вугла
Прадвызначаны крок вугла роўны 15 ґрадусам. Гэты загад таксама абмяжоўвае спачатны вугал ручкі, ейныя працягі й прастастаўнікі.
Shift +перацягваньне мышай павернуць абедзьве ручкі
Alt +перацягваньне мышай замкнуць даўжыню ручкі
Ctrl, Shift, Alt можна выкарыстоўваць разам падчас перацягваньня ручак.
Ctrl +пстрык уцягнуць ручку
Уцягнутая ручка мае нулявую даўжыню, выкарыстоўвай Shift+перацягваньне каб выцягнуць яе назад.

Зьмяненьне памеру ручак (вылучаны 1 вузел)

<, > зьмяніць памер абедзьвюх ручак на крок зьмяненьня памеру
Прадвызначаны крок зьмяненьня памеру роўны 2 пкс (у піксэлях SVG, а не экрана). Можна выкарыстоўваць больш, як да аднаго вузла.
Левы Ctrl +<, Левы Ctrl +> зьмяніць памер левай ручкі на крок зьмяненьня памеру
Правы Ctrl +<, Правы Ctrl +> зьмяніць памер правай ручкі на крок зьмяненьня памеру
Левы Alt +<, Левы Alt +> зьмяніць памер левай ручкі на 1 піксэль
Правы Alt +<, Правы Alt +> зьмяніць памер правай ручкі на 1 піксэль
Сапраўднае павелічэньне памеру папіксэльнага павелічэньня залежыць ад маштабу. Наблізь для лепшага выніку.
Замест клявішаў < і > можна карыстацца , (коскай) і . (кропкай) адпаведна.

Паварочваньне ручкі (вылучаная 1 ручка)

[, ] павернуць абедзьве ручкі на крок вугла
Прадвызначаны крок вугла роўны 15 ґрадусам. ] паварочвае за стрэлкай, [ — супраць. Можна ўжываць больш, чым да аднаго вузла.
Левы Ctrl +[, Левы Ctrl +] павернуць левую ручку на крок вугла
Правы Ctrl +[, Правы Ctrl +] павернуць правую ручку на крок вугла
Левы Alt +[, Левы Alt +] павернуць левую ручку на 1 піксэль
Правы Alt +[, Правы Alt +] павернуць правую ручку на 1 піксэль

Бачнасьць ручак

Ctrl +H схаваць/паказаць ручкі

Зьмяненьне памеру ручак (вылучана >1 вузел)

Гэтыя загады зьмяняе памер вылучаных вузлоў, нібыта яны — «аб'ект».
Калі мыш па-над вузлом, гэты вузел будзе восьсю зьмяненьня памеру, калі не, то зьмяненьне памеру адбываецца вакол ґеамэтрычнага цэнтру вылучаных вузлоў.
., > павялічыць вузлы на 1 крок
,, < зьменшыць вузлы на 1 крок
Прадвызначаны крок зьмяненьня памеру — 2 пкс (у адзінках SVG, а не экрану).
Alt +., Alt +> павялічыць вузлы на 1 піксэль
Alt +,, Alt +< зьменшыць вызлы на 1 піксэль
Сапраўднае павелічэньне памеру папіксэльнага павелічэньня залежыць ад маштабу. Наблізь для лепшага выніку.
Памер зьмяняецца аднастайна вакол цэнтру, таму павелічэньне памеру выкарыстоўваецца да большага з двух вымераў.

Павернуць вузлы (вылучана > 1 вузел)

Гэтыя загады паварочваюць вылучаныя вузлы, нібыта яны — «аб'ект».
Калі мыш па-над вузлом, то гэты вузел будзе восьсю павароту, калі не, то паварот будзе вакол ґеамэтрычнага цэнтру вылучаных вузлоў.
[, ] павернуць вузлы на крок вугла
Прадвызначаны крок вугла — 15 ґрадусаў. ] паварочвае за стрэлкай, [ — супраць.
Alt +[, Alt +] павернуць вузлы на 1 піксэль
Сапраўдны вугал піксэльнага павароту залежыць ад маштабу. Чым большы маштаб, тым лепшы зрух.

Перакуліць вузлы (вылучана > 1 вузел)

Гэтыя загады перакульваюць вылучаныя вузлы, нібыты яны — «аб'ект», вакол цэнтру гэтага аб'екту.
h гарызантальна перакуліць вузлы
v вэртыкальна перакуліць вузлы
Калі мыш па-над вузлом, то гэты вузел будзе восьсю перакулу, калі не, то перакул будзе вакол ґеамэтрычнага цэнтру вылучаных вузлоў.

Зьмяненьне адрэзкаў

Shift +L зрабіць лінію
Shift +U зрабіць крывую
Для гэтых загадаў патрэбна вылучыць больш за два суседнія вузлы.

Зьмяненьне тыпу вузла

Shift +C зрабіць вострым
Першае націсканьне Shift+C зьмяняе тып вузла, калі націсьнеш Shift+C яшчэ раз на ўжо вострым вузьле, ён уцягне свае ручкі.
Shift +S зрабіць згладжаным
Калі востры вузел суседні да адрэзку лініі, першае націсканьне Shift+S зробіць яго паўгладкім з адной ручкай калінэарнай адрэзку, наступнае Shift+S пакажа другую ручку.
Shift +Y зрабіць сымэтрычным
Калі робіш гладкі ці сымэтрычны вузел, то становішча адной ручкі можна замкнуць трымаючы курсор мышы па-над ёй.
Shift +A зрабіць аўтаматычным
Ctrl +пстрык мяняць тып на гладкі/востры/сымэтрычны/аўта

Злучэньне/разьбіваньне

Shift +J злучыць вылучаныя вузлы
Гэты загад патрабуе каб былі вылучаныя дакладна два вузлы ўнутры шляху.
Становішча аднаго з двух злучаных вузлоў можна замкнуць трымаючы курсор мышы па-над ім.
Alt +J злучыць вылучаныя канцавыя вузлы новым адрэзкам
Shift +B разьбіць вылучаныя вузлы
Пасьля разьбіцьця толькі адзін з кожных двух вузлоў вылучаны. Можна выкарыстоўваць да некалькіх вузлоў.

Выдаленьне, стварэньне, падвойваньне

Backspace, Del выдаліць вылучаныя вузлы
Ctrl +Backspace, Ctrl +Del выдаліць не захоўваючы формы
Выдаленьне без Ctrl папраўляе ручкі на астатніх вузлак каб захаваць форму крывой як мага больш.
Выдаленьне з Ctrl не закранае астатнія вузлы.
Alt +Del выдаліць шлях між двума неканцавымі вузламі
Ctrl + Alt +пстрык стварыць/выдаліць вузел
Ctrl+Alt+пстрык па вузьле выдаляе яго, Ctrl+Alt+пстрык па шляху між вузламі стварае новы вузел у месцы пстрыку.
Выдаленьне вузлоў гэткім чынам заўжды ікнецца захоўваць форму крывой (гэтаксама як Del/Backspace).
пстрык+пстрык стварыць вузел
Падвойны пстрык па шляху між вузламі стварае вузел ў месцы пстрыку.
Ins, Shift +I уставіць новы вузел
Гэты загад дадае новыя вузлы ў сярэдзіны вылучаных адрэзкаў, таму ён патрабуе, каб былі вылучаныя больш за два суседнія вузлы.
Shift +D падвоіць вылучаныя вузлы
Новыя вузлы ствараюцца на тым жа шляху, яны месьцяцца дакладна па-над старых і вылучаюцца.

Разьварочваньне

Shift +R зьмяніць напрамак шляху

Праўленьне фіґур

Прылада «Вузел» можа таксама перацягваць ручкі фіґур (прастакутнікаў, эліпсаў, зорак, сьпіраляў). Пстрыкні па фіґуры каб вылучыць яе.
Па скароты праўкі глядзі адпаведныя прылады фіґур, яны ўсе працуюць з прыладай «Вузлы».

Праўленьне запаўненьняў і эфэктаў шляхоў

Прылада «Вузлы» таксама можа правіць ручкі запаўненьня ўзорам ці ґрадыентам і ручкі эфэктаў шляху.

Адмяніць

Esc адмяніць «гумовую стужку» ці перасоўваньне
Націсьні Esc калі націснутая кнопка мышы каб скасаваць вылучэньне «гумовай стужкай», перасоўваньне вузла ці ручкі.

Карэкцыя

Дзеяньне

перацягваньне мышай працаваць з вылучанымі шляхамі ў бягучым рэжыме
Shift +перацягваньне мышай рэжым «наадварот» (калі можна)
Ctrl +перацягваньне мышай дзейнічаць, часова пераключыўшыся ў рэжым сьцісканьня
Shift + Ctrl +перацягваньне мышай дзейнічаць, часова пераключыўшыся ў рэжым расьцягваньня
Ровень карэкцыйнага дзеяньня найбольшы ў сярэдзіне круглага абсягу й паціху зьмяншаецца ў напрамку краёў.

Рэжымы

Shift +M, Shift +0 рэжым перасоўваньня
Shift +I, Shift +1 рэжым падсоўваньня/адсоўваньня
Перацягваньне перасоўвае аб'екты ваўнутар да курсора, з Shift вонкі ад курсора.
Shift +Z, Shift +2 перасоўваньне ў адвольных напрамках
Shift +< рэжым зьмяненьня памеру
Перацягваньне зьмяншае аб'екты, перацягваньне з Shift павялічвае.
Shift +[ рэжым паварочваньня
Перацягваньне паварочвае аб'екты за стрэлкай, з Shift супраць стрэлкі.
Shift +D, Shift +5 рэжым падвойваньня/выдаленьня
Перацягваньне адвольна падвойвае аб'екты, а з Shift — адвольна выдаляе.
Shift +P, Shift +6 рэжым выпіхваньня шляху
Shift +S, Shift +7 рэжым зьмяншэньня/павелічэньня шляху
Перацягваньне сьціскае шляхі, а з Shift — расьцягвае.
Shift +A, Shift +8 рэжым прыцяваньня/адштурхваньня шляху
Перацягваньне прыцягвае шляхі да курсора, а з Shift — адштурхвае.
Shift +R, Shift +9 рэжым шурпатасьці
Shift +C рэжым рысаваньня колерам
Shift +J рэжым дрыжэньня колераў
Shift +B рэжым размываньня

Парамэтры

Стрэлка ўлева, Стрэлка ўправа паправіць шырыню пэндзля на 1
Home, End зрабіць таўшчыню пэндзля роўнай 1/100
Стрэлка ўверх, Стрэлка ўніз рэґуляваць моц карэкцыі
Шырыню й моц можна рэґуляваць падчас рысаваньня. Пры выкарыстаньні адчувальнага да націску пляншэта моц залежыць таксама ад націску пяра.

Маштаб

пстрык наблізіць
Shift +пстрык аддаліць
перацягваньне мышай павялічыць выбраны абсяг

Measure tool

перацягваньне мышай measure distance and angle between the start point and the cursor
Shift +перацягваньне мышай set the measure base to the cursor
Ctrl +перацягваньне мышай snap angle measure to angle steps
Прадвызначаны крок вугла роўны 15 ґрадусам.

Прастакутнік

Рысаваньне

перацягваньне мышай нарысаваць прастакутнік
Ctrl +перацягваньне мышай зрабіць квадратны ці цэла-лікавы прастакутнік
Гэты загад абмяжоўвае прастакутнік гэтак, што стасунак вышыні да шырыні роўны цэламу ліку.
Shift +перацягваньне мышай рысаваць вакол пачатковага пункту
Гэты загад стварае прастакутнік, сымэтрычны адносна пачатковага пункту перацягваньня курсора.

Вылучэньне

пстрык пстрыкні каб вылучыць
Alt +пстрык, Ctrl + Alt +пстрык вылучыць пад курсорам
Shift +пстрык вылучыць/зьняць вылучэньне
З гэтай прыладай вылучэньне пстрыкам не зважае на ґрупаваньне (г.зн. дзейнічае як пстрык з Ctrl у вылучальніку).
Esc зьняць вылучэньне

Зьмяненьне вымераў з дапамогай ручак

перацягваньне мышай пацягні квадратную ручку, каб зьмяніць вымеры
Спачатку дзьве ручкі зьмяненьня вымераў (квадратныя) знаходзяцца ў верхнім левым і ніжнім правым кутах.
Ручкі зьмяненьня вымераў зьмяняюць шырыню й вышыню прастакутніка ў ягонай уласнай сыстэме каардынат да ўжываньня любых ператварэньняў.
Ctrl +перацягваньне мышай замкнуць шырыню, вышынб ці стасунак бакоў

Скругленьне кутоў з дапамогай ручак

перацягваньне мышай цягні круглую ручку каб скругліць куты
Напачатку дзьве ручкі скругленьня знаходзяцца ў верхнім правым куце прастакутніка.
Ctrl +перацягваньне мышай замкнуць акругласьць кутоў
Ctrl +пстрык задаць акругласьць кутоў
Пры скругленьні кутоў перацягваньне адной ручкі скругленьня пакідае кут скругленым калі іншая застаецца ў куце.
Можна перацягнуць абедзьве ручкі каб зрабіць кут эліптычным, ці пацягнуць/пстрыкнуць адну з Ctrl каб ізноў зрабіць яго круглым.
Shift +пстрык прыбраць закругленьне кутоў

Трохмерная скрыня

Рысаваньне

перацягваньне мышай парысаваць трохмерную скрыню (плашчыня X/Y)
Shift +перацягваньне мышай нарысаваць трохмерную скрыню (выціснуць па Z)

Вылучэньне

пстрык пстрыкні каб вылучыць
Alt +пстрык, Ctrl + Alt +пстрык вылучыць пад курсорам
Shift +пстрык вылучыць/зьняць вылучэньне
Esc зьняць вылучэньне

Праўленьне з дапамогай ручак

Усе праўчыя дзеяньні адбываюцца «ў пэрспэктыве», г.зн. ці ўздоўж ліній пэрспэктывы ці ўнутры вызначаных імі граняў.
перацягваньне мышай зьмяніць памер/пасунуць скрыню
Чатыры пярэднія ручкі й цэнтар нармальна рухаюцца ўнутры плашчыні XY, чатыры заднія ручкі — уздоўж восі Z.
Shift +перацягваньне мышай зьмяніць вымеры/пасунуць (паводзіны ручак абмененыя)
Ctrl +перацягваньне мышай зьмяніць вымеры/пасунуць (ручкі прыцягваюцца да восяў ці дыяґаналяў)

Праўленьне пэрспэктыў

Ніжэй мы выкарыстоўваем наступныя абрэвіятуры: ПЗ — пункт зьнікненьня, ЛП — лініі пэрспэктывы.
перацягваньне мышай цягні квадратныя ручкі каб перасунуць ПЗ
[, ] павернуць X-ЛП (калі паралельныя) на крок вугла
Прадвызначаны крок вугла роўны 15 ґрадусам. },),} паварочваюць за стрэлкай гадзіньніка, [,(,{ паварочваюць супраць стрэлкі.
Alt +[, Alt +] павернуць X-ЛП (калі паралельныя) на 1 піксэль
(, ) павернуць Y-ЛП (калі паралельныя) на крок вугла
Alt +(, Alt +) павернуць Y-ЛП (калі паралельныя) на 1 піксэль
{, } павернуць Z-ЛП (калі паралельныя) на крок вугла
Alt +{, Alt +} павернуць Z-ЛП (калі паралельныя) на 1 піксэль

Эліпс

Рысаваньне

Бяз Alt пачатковы й канцава пункты перацягваньня мышы пазначаюць куты абмежавальнай рамкі.
З Alt эліпс павялічваецца гэтак, што ягоная акружына праходзіць праз гэтыя два пункты (Ctrl+Alt — асобны выпадак, гл. ніжэй).
перацягваньне мышай нарысаваць эліпс
Ctrl +перацягваньне мышай зрабіць акружыну ці цэлалікавы эліпс
Гэтак абмяжоўвае эліпс, што ягоны стасунак вышыі да шырыні роўны цэламу ліку.
Shift +перацягваньне мышай рысаваць вакол пачатковага пункту
Гэты загад стварае эліпс, сымэтрычны адносна пачатковага пункту перацягваньня курсора.
Ctrl + Alt +перацягваньне мышай стварыць акружыну, якая праходзіць праз пачатковы й канцавы пункты
Гэты загад стварае правільную акружыну, чый дыямэтар вызначаецца пачатковым і канцавым пунктамі перацягваньня курсора.

Вылучэньне

пстрык пстрыкні каб вылучыць
Alt +пстрык, Ctrl + Alt +пстрык вылучыць пад курсорам
Shift +пстрык вылучыць/зьняць вылучэньне
З гэтай прыладай вылучэньне пстрыкам не зважае на ґрупаваньне (г.зн. дзейнічае як пстрык з Ctrl у вылучальніку).
Esc зьняць вылучэньне

Праўленьне з дапамогай ручак

перацягваньне мышай зьмяніць вымеры, зрабіць дугу ці акружыну
Спачатку дзьве ручкі зьмяненьня вымераў знаходзяцца ў самым нізкім і высокім пунктах, ручкі дугі/сэґмэнту — у самым правым пункце.
Ctrl +перацягваньне мышай замкнуць акружыну (ручкі зьмяненьня вымераў)
Ctrl +перацягваньне мышай абмежаваць крокамі вугла (ручкі дугі/сэґмэнту)
Ручкі зьмяненьня вымераў зьмяняюць шырыню й вышыню эліпса ў ягонай уласнай сыстэме каардынат да ўжываньня любых ператварэньняў.
Прадвызначаны крок вугла роўны 15 ґрадусам.
Shift +пстрык зрабіць цэлым (ручкі дугі/сэґмэнту)

Зорка

Рысаваньне

перацягваньне мышай нарысаваць зорку
Ctrl +перацягваньне мышай абмежаваць зорку крокамі вугла
Прадвызначаны крок вугла роўны 15 ґрадусам.

Вылучэньне

пстрык пстрыкні каб вылучыць
Alt +пстрык, Ctrl + Alt +пстрык вылучыць пад курсорам
Shift +пстрык вылучыць/зьняць вылучэньне
З гэтай прыладай вылучэньне пстрыкам не зважае на ґрупаваньне (г.зн. дзейнічае як пстрык з Ctrl у вылучальніку).
Esc зьняць вылучэньне

Праўленьне з дапамогай ручак

перацягваньне мышай пацягні ручку каб зьмяніць форму зоркі
Ctrl +перацягваньне мышай захоўваць промні зоркі радыяльнымі (без нахілу)
Shift +перацягваньне мышай скругліць зорку
Shift +пстрык прыбраць скругленьне
Alt +перацягваньне мышай дадаць адвольнасьць у форму зоркі
Alt +пстрык, Ctrl + Alt +пстрык прыбраць адвольнасьць

Сьпіраль

Рысаваньне

перацягваньне мышай нарысаваць сьпіраль
Ctrl +перацягваньне мышай абмежаваць сьпіраль крокамі вугла
Прадвызначаны крок вугла роўны 15 ґрадусам.

Вылучэньне

пстрык пстрыкні каб вылучыць
Alt +пстрык, Ctrl + Alt +пстрык вылучыць пад курсорам
Shift +пстрык вылучыць/зьняць вылучэньне
З гэтай прыладай вылучэньне пстрыкам не зважае на ґрупаваньне (г.зн. дзейнічае як пстрык з Ctrl у вылучальніку).
Esc зьняць вылучэньне

Праўленьне з дапамогай ручак

перацягваньне мышай скручваць/раскручваць знутры (нутраная ручка)
Перацягваньне нутранай ручкі рэґулюе парамэтар «нутраны радыюс».
Alt +перацягваньне мышай сыходжаньне/разыходжаньне (нутраная ручка)
Alt +пстрык, Ctrl + Alt +пстрык вернуць адхіленьне (нутраная ручка)
Вэртыкальнае Alt+перацягваньне нутранай ручкі вызначае парамэтар «адхіленьня», Alt+пстрык вяртае яго да 1.
Shift +пстрык абнуліць нутраны радыюс (нутраная ручка)
Shift+пстрык па нутранай ручцы робіць каб сьпіраль пачыналася з цэнтру.
перацягваньне мышай скручваць/раскручваць вонку (вонкавая ручка)
Dragging the outer handle adjusts the "turns" parameter.
Alt +перацягваньне мышай lock radius (outer handle)
Roll/unroll without changing radius.
Shift +перацягваньне мышай зьмяніць памер/павернуць (вонкавая ручка)
Выкарыстоўвай Shift+Alt+перацягваньне каб толькі паварочваць (замкнуць радыюс сьпіралі).
Ctrl +перацягваньне мышай абмежаваць ручкі крокамі вугла
Прадвызначаны крок вугла роўны 15 ґрадусам. Працуе для абодвух ручак.

Аловак

перацягваньне мышай нарысаваць лінію ад рукі
Shift +перацягваньне мышай дадаць да вылучанага шляху
Калі вылучаны шлях Shift+пстрык дзе заўгодна пачынае новы падшлях замест новага незалежнага шляху.
Shift +перацягваньне мышай часова абязьдзейніць прыцягваньне
Гэты загад часова абязьдзейнівае прыцягваньне да сеткі ці накіроўных, калі перацягваеш з задзейнічанымі сеткай ці накіроўнымі.
Alt +перацягваньне мышай рысаваньне з пасярэджваньнем (рэжым накіду)

Стварэньне кропак

Ctrl +пстрык стварыць кропку
Гэты загад стварае маленькае колца. Ягоны памер (прапарцыйны бягучай таўшчыні контура) можна вызначыць у «Настаўленьнях».
Shift + Ctrl +пстрык стварыць кропку падвойнага памеру
Ctrl + Alt +пстрык стварыць кропку адвольнага памеру

Пяро (Бэзье)

Стварэньне вузлоў

пстрык стварыць востры вузел
Калі не было створана ніякага шляху, то будзе пачаты новы.
Shift +пстрык дадаць да вылучанага шляху
Калі вылучаны шлях, Shift+перацягваньне дзе заўгодна стварае новы падшлях, а ня новы незалежны падшлях.
перацягваньне мышай стварыць вузел Бэзье з двума ручкамі
Shift +перацягваньне мышай пасунуць толькі адну ручку
Гэты загад перасоўвае толькі адну ручку (а ня дзьве) падчас стварэньня вузла, робячы яго вострым.
Ctrl +перацягваньне мышай абмежаваць ручку крокам вугла
Прадвызначаны крок вугла роўны 15 ґрадусам.

Перасоўваньне апошняга вузла

Гэтыя загады перасоўваюць апошні створаны вузел (на пачатку чырвонага адрэзку) падчас стварэньня шляху.
стрэлкі пасунуць апошні вузел на адлегласьць штуршка
Shift +стрэлкі перасунуць апошні вузел на 10 адлегласьцяў штуршка
Прадвызначаная адлегласьць штуршка роўная 2 пкс (у піксэлях SVG, а не экрана).
Alt +стрэлкі пасунуць апошні вузел на 1 піксэль
Shift + Alt +стрэлкі пасунуць апошні вузел на 10 піксэляў
Сапраўдная адлегласьць піксэльных зрухаў залежыць ад маштабу, Чым большы маштаб, тым дакладнейшы зрух.

Стварэньне/зьмяненьне адрэзкаў

Ctrl абмежаваць апошні сэґмэнт крокамі вугла
Гэты загад абмяжоўвае вугал новага вузла крокам вугла (15 ґрадусаў прадвызначана) адносна папярэдняга вузла.
Shift +L зрабіць апошні адрэзак лініяй
Shift +U зрабіць апошні адрэзак крывой
Гэтыя загады робяць апошні (чырвоны) адрэзак шляху прамой лініяй ці крывой.

Стварэньне кропак

Ctrl +пстрык стварыць кропку (толькі ў рэжыме прамых ліній)
Гэты загад стварае маленькае колца. Ягоны памер (прапарцыйны бягучай таўшчыні контура) можна вызначыць у «Настаўленьнях».
Shift + Ctrl +пстрык стварыць кропку падвойнага памеру
Ctrl + Alt +пстрык стварыць кропку адвольнага памеру

Сканчэньне

Увод скончыць бягучую лінію
пстрык правай скончыць бягучую лінію
пстрык+пстрык скончыць бягучую лінію
Enter, пстрык правай, ці падвойны пстрык левай заканчвае бягучую лінію, адкідваючы апошні няспынены (чырвоны) адрэзак.

Адмяніць

Esc, Ctrl +Z скасаваць бягучую лінію
Backspace, Del выдаліць апошні сэґмэнт бягучай лініі

Каліґрафічнае пяро

перацягваньне мышай нарысаваць каліґрафічную лінію
Shift +перацягваньне мышай дадаць да вылучанага шляху
Рысаваньне з Shift аб'ядноўвае новаствораны штрых з папярэднім вылучэньнем.
Alt +перацягваньне мышай адняць ад вылучанага шляху
Рысаваньне з Alt аднімае новаствораны штрых ад папярэдняга вылучэньня.
Ctrl +перацягваньне мышай сачыць за накіроўным шляхам
Рысаваньне з Ctrl адсочвае вылучаны накіроўны шлях на нязьменнай адлегласьці.
Стрэлка ўлева, Стрэлка ўправа паправіць шырыню алоўка на 1
Home, End зрабіць таўшчыню пяра роўнай 1 ці 100
Стрэлка ўверх, Стрэлка ўніз паправіць вугал алоўка
Таўшчыню й вугал можна рэґуляваць падчас рысаваньня.
Esc зьняць вылучэньне

Тэкст

Вылучэньне/стварэньне

пстрык стварыць/вылучыць тэкставы аб'ект
Пстрык па пустой прасторы ці ня-тэксьце стварае тэкставы аб'ект, можна пісаць тэкст.
Пстрык па тэкставым аб'екце вылучае яго, курсор разьмешчаны ля месца пстрыку.
Esc зьняць вылучэньне з тэкставага аб'екту

Перамяшчэньне па тэксьце

стрэлкі пасунуць курсор на адзін знак
Ctrl +Стрэлка ўлева, Ctrl +Стрэлка ўправа пасунуць курсор на адно слова
Ctrl +Стрэлка ўверх, Ctrl +Стрэлка ўніз пасунуць курсор на адзін абзац
Home, End перайсьці ў пачатак/канец радка
Ctrl +Home, Ctrl +End перайсьці ў пачатак/канец тэксту
PgUp, PgDn перасануць курсор на адзін экран
Усе гэтыя загады скасоўваюць бягучае вылучэньне тэксту, калі яно ёсьць. Выкарыстоўвай іх з Shift каб пашырыць вылучэньне.

Укладзены тэкст (нутраная рамка)

перацягваньне мышай стварыць укладзены тэкст
Пстрык і перацягваньне на пустой прасторы ці нятэкставым аб'екце стварае плаваючы тэкст з нутраной рамкай.
перацягваньне мышай парпавіць памер рамкі
Перацягваньне ручкі ў ніжнім правым куце вылучанага плаваючага тэксту зьмяняе вышыню/шырыню рамкі.
Ctrl +перацягваньне мышай замкнуць вышыню, шырыню ці стасунак бакоў рамкі
Перацягваньне кутняй ручкі з Ctrl зьмяняе памер рамкі, захоўваючы ці вышыню, ці шырыню, ці стасунак бакоў.

Укладзены тэкст (вонкавая рамка)

Alt +W укласьці тэкст у фіґуру
Калі вылучаныя тэкставы аб'ект і фіґура/шлях, гэты загад укладвае тэкст у фіґуру/шлях.
Яны застаюцца асобнымі аб'ектамі, але злучанымі, зьмяненьне фіґуры/шляху прымушае тэкст памяняць форму.
Shift + Alt +W выняць тэкст з рамкі
Гэты загад спыняе сувязь плаваючага тэксту з фіґурай/шляхам, ствараючы аднарадковы звычайны тэкставы аб'ект.
Shift +D вылучыць вонкавую рамку
Каб знайсьці аб'ект, які зьяўляецца рамкай пляваючага тэксту, вылучы тэкст і націсьні Shift+D. Рамка будзе вылучаная.

Тэкст на шляху

Shift +D вылучыць шлях тэксту
Каб знайсьці шлях, на якім разьмешчаны тэкст, вылучы тэкст і націсьні Shift+D. Шлях будзе вылучаны.

Правіць тэкст

Каб набраць знакі + і - карыстайся ассноўнай клявіятурай, на лічбавай + і - выкарыстоўваюцца для зьмяненьня маштабу (калі не задзейнічаны NumLock).
Увод пачаць новы радок ці абзац
Увод у звычайным тэксьце пачынае новы радок, ва ўкладзеным стварае новы абзац.
Ctrl +U уключыць/выключыць уводжаньне Unicode
Каб уставіць адвольны знак Юнікоду, набяры Ctrl+U, пасьля шаснаццаткавы код, потым Увод.
Напрыклад, набяры Ctrl+U 2 0 1 4 Увод каб атрымаць працяжнік, Ctrl+U a 9 Увод каб атрымаць знак правоў на копіі.
Каб застацца ў рэжыме Юнікоду уставіўшы знак, націсьні Прагал замест Уводу.
Націсьні Esc ці ізноў Ctrl+U каб выйсьці з рэжыму Юнікоду не ўстаўляючы знаку.
Ctrl +Прагал уставіць непадзельны прагал
Неразрыўны прагал бачны нават у тэкставым аб'екце без without xml:space="preserve".

Вылучыць тэкст

перацягваньне мышай вылучыць тэкст
Перацягваньне левай кнопкай мышы па-над тэкстам вылучае тэкставы кавалак.
Shift +стрэлкі вылучыць тэкст знак-за-знакам
Shift + Ctrl +стрэлкі вылучыць тэкст слова-за-словам
Shift +Home, Shift +End вылучыць да пачатку/канца радка
Shift + Ctrl +Home, Shift + Ctrl +End вылучыць да пачатку/канца тэксту
Shift +PgUp, Shift +PgDn вылучыць адзін экран долу/угору
пстрык+пстрык вылучыць слова
пстрык+пстрык+пстрык вылучыць радок
Ctrl +A вылучыць увесь тэкст
Вылучае ўвесь тэкст бягучага тэкставага аб'екту.

Стыль вылучэньня

Ctrl +B зрабціь вылучэньне тоўстым
Ctrl +I зрабіць вылучэньне курсівам
Таксама можна карыстацца дыялёґамі «Тэкст і шрыфт» ці «Нутро й контур» каб задаць любы стыль вылучанаму тэксту.

Прагал між літарамі

Alt +> пашырыць радок/абзац на 1 піксэль
Shift + Alt +> пашырыць радок/абзац на 10 піксэляў
Alt +< сьціснуць радок/абзац на 1 піксэль
Shift + Alt +< сьціснуць радок/абзац на 10 піксэляў
Гэтыя загады (толькі пры праўленьні тэксту) папраўляюць міжлітарны інтэрвал у бягучым радку (звычайны тэкст) ці абзац (укладзены тэкст).
Сапраўдны зрух піксэляў залежыць ад маштабу. Павяліч маштаб каб больш дакладнай працы.

Міжрадковы інтэрвал

Ctrl + Alt +> зрабіць тэкставы аб'ект вышэйшым на 1 піксэль
Shift + Ctrl + Alt +> зрабіць тэкставы аб'ект вышэйшым на 10 піксэляў
Ctrl + Alt +< зрабіць тэкставы аб'ект ніжэйшым на 1 піксэль
Shift + Ctrl + Alt +< зрабіць тэкставы аб'ект ніжэйшым на 10 піксэляў
Гэтыя загады (толькі пры праўленьні тэксту) папраўляюць міжрадковы інтэрвал усяго тэкставага аб'екту (звычайнага ці ўкладзенага).
Сапраўдны зрух піксэляў залежыць ад маштабу. Павяліч маштаб каб больш дакладнай працы.

Кернінґ і зрух

Alt +стрэлкі зрушыць знакі на 1 піксэль
Shift + Alt +стрэлкі зрушыць знакі на 10 піксэляў
Гэтыя загады працуюць толькі пры праўленьні звычайнага тэкставага аб'екту. Кернінґ не працуе з укладзеным тэкстам.
Без вылучэньня, яны зрушваюць (гарызантальна ці вэртыкальна) знакі за курсорам да канца радка.
З вылучэньнем яны зрушваюць вылучэньне адносна рэшты тэксту (устаўляючы супрацьлеглыя керны на абодвых канцах вылучэньня).
Сапраўдны зрух піксэляў залежыць ад маштабу. Павяліч маштаб каб больш дакладнай працы.

Паварочваньне

Ctrl +[, Ctrl +] павернуць знак(і) на 90 ґрадус
Alt +[, Alt +] павернуць знак(і) на 1 піксэль
Гэтыя загады паварочваюць наступны знак (без вылучэньня) ці ўсе знакі ў вылучэньні (з вылучэньнем).
Паварочваць можна толькі звычайны тэкст (ня ўкладзены).
Сапраўдны вугал піксэльнага павароту залежыць ад маштабу. Чым большы маштаб, тым лепшы зрух.

Распыляльнік

Рэжымы

Shift +J рэжым капіяваньня
Shift +K рэжым кланаваньня
Shift +L рэжым адзіночнага шляху

Парамэтры

Стрэлка ўлева, Стрэлка ўправа паправіць шырыню распыленьня на 1
Стрэлка ўверх, Стрэлка ўніз паправіць насычанасьць распыленьня на 1
Home, End зрабіць таўшчыню распыленьня роўнай 1/100

Сьцірка

Стрэлка ўлева, Стрэлка ўправа паправіць шырыню сьціркі на 1
Home, End зрабіць таўшчыню сьціркі роўнай 1/100

Вядро

пстрык запоўніць абмежаваную вобласьць
Shift +пстрык дадаць да вылучанага шляху
Пстрык з Shift аб'ядноўвае новастворанае запаўненьне з папярэднім вылучэньнем.
перацягваньне мышай запоўніць з кожнага пункту
З кожнага пункту запаўненьне распаўсюджваецца на суседнія з колерам падобным на гэты пункт.
Гэты загад можна выкарыстоўваць каб запоўніць абсяг, запоўнены ґрадыентам ці размыцьцём.
Alt +перацягваньне мышай запаўняць з кожнага пункту як з пачатковага пункту
З кожнага пункту запаўненьне распаўсюджваецца на суседнія з колерам падобным на пачатковы пункт перацягваньня.
Гэты загад можна выкарыстоўваць каб запоўніць некалькі абмежаваных абсягаў, пачаўшы ў адным й пацягнуўшы па-над усімі абсягамі.
Ctrl +пстрык задаць колер запаўненьня
Shift + Ctrl +пстрык задаць колер контуру
Ctrl+пстрык па аб'екце робіць ягонае запаўненьне (ці контур з Shift) як бягучы стыль прылады, аб'ект мусіць ня быць вылучаным.

Ґрадыент

Вылучыць аб'ект

пстрык пстрыкні аб'ект каб вылучыць
Alt +пстрык вылучыць пад курсорам
Shift +пстрык вылучыць/зьняць вылучэньне

Стварэньне ґрадыентаў

перацягваньне мышай стварыць ґрадыент
Гэты загад стварае ґрадыент на вылучаных аб'ектах. Кіроўная панэль дазваляе выбраць лінейны/радыяльны тып й запаўненьне/контур новага ґрадыенту.
пстрык+пстрык стварыць прадвызначаны ґрадыент
Гэты загад стварае прадвызначаны (гарызантальны ад-краю-да-краю ў выпадку лінейнага, цэнтраваны ад-краю-да-краю ў выпадку радыяльнага) ґрадыент на пстрыкнутым аб'екце.

Вылучэньне ручак

пстрык вылучыць ручку
Shift +пстрык дадаць ручку да вылучэньня
Shift +перацягваньне мышай вылучыць «гумовай стужкай»
Tab вылучыць наступную ручку
Shift +Tab вылучыць папярэднюю ручку
Ctrl +A вылучыць усе ручкі
Esc зьняць вылучэньне з усіх ручак
Адзін пстрык па-за ўсімі ручкамі таксама здымае вылучэньне з усіх ручак.

Стварэньне/выдаленьне прамежкавых спынаў

Ctrl + Alt +пстрык стварыць спын
пстрык+пстрык стварыць спын
Ctrl+Alt+пстрык ці падвойны пстрык па лініі ґрадыенту стварае новы прамежкавы спын.
Ctrl + Alt +пстрык выдаліць спын
Ctrl+Alt+пстрык па ручцы спыну выдаляе спын, калі спын канцавы, то ґрадыент будзе скарочаны ці зьнікне.
Ins уставіць новы спын
Гэты загад дадае новыя спыны ў сярэдзіны вылучаных адрэзкаў, таму ён патрабуе каб былі вылучаныя больш за дзьве прылеглыя ручкі.
Del выдаліць вылучаныя спыны

Перасоўваньне ручак/спынаў

перацягваньне мышай перасоўваць вылучаныя ручкі
Ctrl +перацягваньне мышай перасоўваць спыны з павелічэньнем у 1/10 дыяпазону
Ctrl+перасоўваньне вылучаных прамежкавых спынаў перасоўвае іх на адлегласьць, абмежаваную 1/10 наяўнага прамежку.
Alt +перацягваньне мышай ляпіць вылучаныя спыны
Лепка перасоўвае вылучаныя прамежкавыя спыны ў залежнасьці ад іхнае адлегласьці ад спыну, які перацягваецца, выкарыстоўваючы гладкую звонападобную крывую, падобна функцыі лепкі вузлоў прылады «Вузлы».
стрэлкі пасунуць вылучаную ручку на адлегласьць штуршка
Shift +стрэлкі пасунуць вылучаную ручку на 10 адлегласьцяў штуршка
Прадвызначаная адлегласьць штуршка роўная 2 пкс (у піксэлях SVG, а не экрана).
Alt +стрэлкі пасунуць вылучаную ручку на 1 піксэль
Shift + Alt +стрэлкі пасунуць вылучаную ручку на 10 піксэляў
Калі вылучаная хаця б адна канцавая ручка, клявішы-стрэлкі перасоўваюць канцавую ручку, такім чынам што лінія ґрадыенту перасоўваецца ці зьмяняе памер.
Калі вылучаныя толькі прамежкавыя спыны, то клявішы-стрэлкі перасоўваюць вылучаныя спыны ўздоўж лініі ґрадыенту.
Сапраўдная адлегласьць піксэльных зрухаў залежыць ад маштабу, Чым большы маштаб, тым дакладнейшы зрух.

Разьварочваньне

Shift +R разьвернуць вызначэньне ґрадыенту
Гэты загад люстэркава адбівае становішчы спынаў бягучага ґрадыенту не перасоўваючы ручак ґрадыенту.

Рэдактар ґрадыентаў

пстрык+пстрык адкрыць рэдактар ґрадыентаў
Падвойны пстрык па ручцы ґрадыенту адкрывае рэдактар ґрадыентаў з гэтым ґрадыентам і пстрыкнутай ручкай, вылучанай у сьпісе спынаў.

Піпетка

пстрык узяць колер запаўненьня
Shift +пстрык узяць колер контуру
перацягваньне мышай спасярэдніць колер запаўненьня
Shift +перацягваньне мышай спасярэдніць колер контуру
Пстрык ужывае колер пад курсорам да бягучага вылучэньня. Перацягваньне на пэўную радыюс разьлічвае сярэдні колер круглага абсягу.
Калі вылучаныя ручка ґрадыенту (прылада «Ґрадыент»), то колер атрымае яна. а ня ўвесь аб'ект.
Alt +пстрык узяць адваротны колер
Калі націснуты Alt, піпетка (з ці без Shift, пстрыкам ці перацягваньнем) выбірае адваротны колер.
Ctrl +C скапіяваць колер
Капіюе колер пад курсорам у абменны буфэр як тэкст у фармаце RRGGBBAA (8 шаснаццаткавых лічбаў)